Запрашаем
на ЗОНТУ
 |
У
самым цэнтры Беларусі, у сямідзесяці кіламетрах ад сталіцы
дзяржавы, у горадзе Маладзечна знаходзіцца ТАА "Зонта". Асноўным
і адзіным відам дзейнасці ТАА “Зонта” з'яўляецца выраб высокаякасных
баянаў і акардэонаў. Інструменты распрацаваны і вырабляюцца
па сучасных тэхналогіях. Канструктарскія рашэнні пры кампутарнай
распрацоўцы механік левай і правай клавіятур гарантуюць доўгатэрміновую
безадказную эксплуатацыю. Дызайн інструментаў, выкананы ў поўнай
адпаведнасці з патрабаваннямі сучасных еўрапейскіх стандартаў
у вобласці эрганомікі, адпавядае самым высокім патрабаванням.
Баяны вырабленыя пад маркай "Зонта" распрацоўваліся
ў цесным кантакце з лепшымі баяністамі-прафесіяналамі, адмыслоўцамі
з сусветнымі імёнамі Ў.Сямёнавым, М.Краўцовым (Расія), М.Сеўруковым
(Беларусь), У.Зубіцкім, У.Бясфамільным (Украіна), Я.Піхурам
(Польшча). |
На
даны момант мы распрацавалі і выпускаем шырокую гаму інструментаў,
якія могуць задаволіць запыты любога заказчыка - ад вучня музычнай
школы да прафесара акадэміі музыкі. Так,
інструменты сістэмы “Канвертар”, з гатова-выбарнай левай механікай,
лініі “Гранд”, мадэлі: Z15; Z16 - прызначаны для прафесійных выканаўцаў
і студэнтаў ВНУ, мадэлі: Z20; Z23 лініі “Медыум” - для навучэнцаў
каледжаў і старэйшых класаў музычных школ, а мадэлі лініі “Піянер”:
Z30; Z33 - для самых маленькіх выканаўцаў. Баяны сістэмы “Стандарт”,
з гатовым басам, мадэлі: Z12; Z22; Z14; Z24 - для эстрадных акампаніятараў
і фальклорных калектываў. Усе інструменты вырабляюцца з пяціраднай
правай клавіятурай (з грыфам "А", "В" альбо "С")
і з еўрапейскай, альбо рускай, сістэмай на выбарнай левай клавіятуры.
Па жаданню заказчыка правая, галасавая, палова баяна вырабляецца,
як з кускавым (вырабленым у Італіі альбо Чэхіі), так i з цэльнапланачным
акордам ручнога вырабу. У левай, басавай палове інструмента ва
ўсіх мадэлях выкарыстоўваецца цэльнапланачны акорд і бясшумная
механіка. У
цесным кантакце з выдатным расейскім музыкантам, прафесарам М.
Краўцовым супрацоўнікамі прадпрыемства была распрацавана канструкцыя
механікі для акардэона сістымы “Краўцова”, і на сённяшні дзень
мы адзіныя ў свеце, хто вырабляе акардэоны з 55 нотамі на правай
клавіятуры. На
баянах, вырабленых залатымі рукамі ўлюблёных у сваю справу майстроў,
маючых шматгадовы вопыт стварэння баянаў, сёння іграюць: заслужаны
артыст Рэспублікі Беларусь прафесар Мікалай Сеўрукоў, прафесар
Ары-Маці Сайра (Фінляндыя), прафесар Ярамір Замеснік (Чэхія), пераможца
міжнароднах конкурсаў Аляксандр Чуеў (Грэцыя), пераможцы шматлікіх
міжнародных конкурсаў Уладзіслаў Плігаўка, браты Трафім і Антон
Анціпавы (Беларусь), баяністы: Дзяржаўнага Нацыянальнага Народнага
хору Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча; Народных ансамбляў “Харошкі”,
“Спадчына”, “Сваякі” і многія іншыя вядомыя выканаўцы. Вось
што кажа аб баяне “Зонта” заведуючы кафедрай баяна і акардэона
Беларускай акадэміі музыкі прафесар Сеўрукоў М. І., які больш 30-ці
год іграў на маскоўскім “Юпітэры”, а зараз выступае на баяне вырабленым
на нашым прадпрыемстве:"…па канструкцыі акустыкі баян "Зонта" ідэнтычны
шырока вядомаму і добра сябе паказаўшаму баяну "Юпітэр".
Прынцыпова новыя канструктарскія рашэнні пры распрацоўцы сістэм
левай і правай механік дазволілі вырабіць інструмент з высокімі
тэхнічнымі характарыстыкамі. Знешні выгляд інструментаў, які арганічна
злучае ў сабе традыцыйныя формы з самымі апошнімі накірункамі ў
дызайне, адказвае самым вытанчаным запытам. Прымяненне цэльнапланачнага
акорду, вырабляемага лепшымі майстрамі Беларусі дазваляе баянам "Зонта" па
акустычным характарыстыкам і дынамічнаму дыяпазону знаходзіцца
на узроўні лепшых сусветных узораў. Калі зрабіць аналіз рынку баянаў,
то ў суадносінах “якасць-кошт”, сёння баяны “Зонта” знаходзяцца
па-за канкурэнцыяй…" ТАА
”Зонта” будзе рада супрацоўнічаць з усімі музыкантамі – ад пачынаючых
да прафесіяналаў. Выбірайце і ведайце, што ўсе вашы пажаданні будуць
улічаны і вы атрымаеце на самай справе высокаякасны інструмент. "Галоўнай
узнагародай для нас з'яўляецца давер музыкантаў"- так кажуць
майстры ТАА"Зонта" |